Іх будуць разгортваць на дарозе перад машынай, што ляціць на вялікай хуткасьці.
Спэцыялісты кажуць, што такі спосаб спыненьня аўтамабіляў больш бясьпечны, чым шыпы.
Пытаньне пра набыцьцё новых спэцсродкаў быў ўзьняты ў сувязі з ДТЗ на трасе Менск — Мікашэвічы 2 сакавіка, калі п’яны кіроўца — Раман Мянцюк — ляцеў на хуткасьці 160 км/г, і для яго затрыманьня супрацоўнікі ДАІ выкарысталі аўтамабілі грамадзян з пасажырамі («жывы шчыт»).