Лідарка зборнай Беларусі па плаванні Аляксандра Герасіменя выйшла ў фінал Алімпіяды-2016 на дыстанцыі 50 м вольным стылем.

У сваім паўфінальным заплыве двухразовая віцэ-чэмпіёнка Гульняў-2012 фінішавала пятай з вынікам 24,53 сек., што трохі горш за яе дасягненні ў папярэднім заплыве (24,42 сек.). Тым не менш, паўфінальнае дасягненне дазволіла Аляксандры выйсці ў медальны заплыў з восьмым па часе вынікам.

Першую пазіцыю па выніках паўфінальнага этапу здолела захаваць за сабой лідарка кваліфікацыі датчанка Перніла Блюм (24,28 сек.).

Фінал на кролевай 50-метроўцы пройдзе ў ноч з 13 на 14 жніўня па мінскім часе.

Раней Аляксандра Герасіменя спаборнічала ў Рыа на дыстанцыі 100 м вольным стылем, аднак не змагла прабіцца далей паўфінальнай стадыі. Яе выніковае месца на кролевай стометроўцы — 13-е.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?