Фото president.gov.by

Фото president.gov.by

Ніякіх указаў, каб працаваць нармальна, не трэба, заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе па сацыяльна-эканамічным развіцці Гродзенскай вобласці, якое праходзіць у Ваўкавыскім райвыканкаме.

Кіраўнік дзяржавы асаблівую ўвагу надаў тэме эфектыўнасці дзейнасці прадпрыемстваў і раёнаў Гродзенскай вобласці. Ён запатрабаваў руплівага, гаспадарчага падыходу ва ўсіх пытаннях. Размова ў тым ліку зайшла аб пасрэдніцкіх паслугах пры набыцці сродкаў хімабароны і ветпрэпаратаў. Патрабаванне прэзідэнта — неабходна наўпрост весці закупкі, каб пазбегнуць павелічэння цаны тавару. «Там, дзе пасярэднікі, а гэта неабавязкова карупцыйныя схемы, — павелічэнне цаны», — заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка дэталёва пацікавіўся сітуацыяй у раёнах вобласці, і ў Ваўкавыскім раёне ў прыватнасці.

У нарадзе ўдзельнічаюць кіраўнікі шэрагу рэспубліканскіх ведамстваў, у тым ліку старшыня Камітэта дзяржкантролю Леанід Анфімаў, а таксама кіраўніцтва Гродзенскай вобласці, Ваўкавыскага раёна і прадпрыемстваў рэгіёну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?