1 чэрвеня 10‑тысячны рубеж па колькасьці артыкулаў дасягнула беларуская Вікіпэдыя «тарашкевіцай».

Юбілейным стаўся матэрыял прысьвечаны Сярэдняй Літве.

Нагадаем, што інтэрнэт‑энцыкляпэдыя Вікіпэдыя на беларускай мове існуе ў двух правапісных варыянтах пасьля сакавіка 2007 году. Фонд Вікімэдыі тады прыняў рашэньне, што галоўная старонка беларускай Вікіпэдыі будзе ў акадэмічным правапісе. Прыхільнікі «тарашкевіцы» былі вымушаныя перайсьці на іншую старонку — be‑x‑old.wikipedia.org. Шляхоў да аб’яднаньня двух вэрсій энцыкляпэдыі пакуль ня бачна.

Нагадаем, што Вікіпэдыя «наркамаўкай» перасягнула планку ў дзесяць тысяч артыкулаў яшчэ два месяцы таму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?