Намеснік старшыні Беларускай федэрацыі тэквандо Андрэй Чучвал пракаментаваў інфармацыю аб адхіленні Армана Маршала Сілы за ўжыванне допінгу і заявіў аб невінаватасці спартсмена.

— На чым, акрамя немэтазгоднасці ўжывання мельдонію, грунтуецца упэўненасць у невінаватасці спартсмена і яго трэнера?

— Сёння, у нядзелю, Сіла і яго асабісты трэнер Юлія Сухавіцкая прайшлі абследаванне на паліграфе. Як мы і меркавалі, у памяці гэтых людзей няма інфармацыі аб ужыванні якога-небудзь допінгу. То бок трапленне забароненага прэпарата ў арганізм не звязана з іх свядомасцю.

— Як дадзеныя гэтага даследавання дапамогуць вам далей?

— У нас ёсць свая кантрольна-дысцыплінарная камісія, якая будзе ініцыяваць змякчэнне віны ўдзельніка пасля звароту ў суд. Ёсць статут WADA, які дазваляе рабіць гэта пры адсутнасці віны спартсмена. Вынікі даследавання ўлічваюцца судом пры вынясенні рашэння, — сказаў Чучвал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?