Зборная ЗША заваявала 25-ы і 26-ы залаты медаль на Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра. Спачатку золата заваявала Сімона Байлс у апорным скачку (спартыўная гімнастыка).

Затым амерыканцы выйгралі і 26-е золата. У міксце (тэніс) першынствавалі Джэк Сок і Бетані Матэк-Сэндс.

Цяпер, па стане на 22:49, на рахунку ЗША — 65 медалёў (26 залатых, 19 сярэбраных і 20 бронзавых).

На другое месца выйшла Вялікабрытанія (13+15+7 — г.зн. 35 узнагародаў). У Кітая — 42 узнагароды (13+12+17). Брытанія пакуль знаходзіцца вышэй за Кітай за кошт сярэбраных медалёў.

4. Германія — 8+5+3
5. Расія — 7+11+9.
6. Італія — 7+7+5
7. Японія — 7+3+14
8. Францыя — 6+8+7
9. Аўстралія — 6+7+9
10. Паўднёвая Карэя — 6+3+4.

***

У Беларусі — 4 медалі (1+2+1). Сёння наша краіна ўзнагародаў не брала і змясцілася на 26-е месца ў неафіцыйным заліку.

У Польшчы — 4 медалі (1+1+2), Украіны — 4 (0+3+1), Літвы — 3 (0+1+2) 

***

Дарэчы, сёння ноччу пройдзе фінальны забег на 100 м у мужчын. Пачатак у 04.25. Крыху раней, на 5 хвілінаў, пройдзе фінал у забегу на 400 м. У ноч на аўторак (04.45) — фінал на 400 м у жанчын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0