Пра гэта яна заявіла ў інтэрв'ю тэлепраграме «Контуры» на АНТ.

«Розныя палітычныя сілы могуць выкарыстоўваць выбары, як падставу, каб абвастрыць палітычную сітуацыю. Усе заклікі, якія раздаюцца зараз, паказваюць, што ўдзельнікі падзеяў 2010 года нічому не навучыліся нават у турме. Гэта значыць, яны спрабуюць справакаваць нейкія акцыі непадпарадкавання. Гэта з'яўляецца самай вялікай пагрозай», — сказала Ярмошына.

«З усім астатнім мы справімся. Усё знаходзіцца пад кантролем. Не бачу падводных камянёў, якія могуць узнікнуць», — дадала яна.

Кіраўнік ЦВК прызнала, што «ў парламенце павінны быць прадстаўлены розныя палітычныя сілы, яны павінны абавязкова дыскутаваць, выпрацоўваць канструктыўную пазіцыю на карысць грамадства». «Калі кажуць, што парламент не месца для дыскусій — гэта смешна», - сказала Ярмошына.

Разам з тым, яна адзначыла, што «дзёрзкія і свядомыя дзеянні каштавалі некаторым кандыдатам дэпутацкага статусу». «Падчас збору подпісаў нельга было раздаваць агітацыйную прадукцыю. Але яе ўсё роўна раздавалі», — удакладніла Лідзія Ярмошына.

Яна таксама назвала «нядрэнным і вытрыманым» паведамленне місіі назіральнікаў ПАСЕ, якое змяшчае «недахопы і плюсы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?