Сёння Аляксандр Лукашэнка ў часе візіту ў Брэсцкую вобласць наведаў, у тым ліку, сельгаспрадпрыемства «Савушкіна» ў Маларыцкім раёне, паведамляе БелТА.
Прадпрыемства працуе з прыбыткам і ўстойліва развіваецца. «Тут няма нічога таго, чаго няма ў краіне, толькі ідэальны парадак і адказнасць. Тэхналагічная і кадравая дысцыпліна — гэта галоўнае», — падкрэсліў беларускі лідар.
Падчас наведвання адной з ферм Лукашэнку падарылі для асабістай падсобнай гаспадаркі карову — вынік уласнай племянной работы прадпрыемства. Кіраўнік краіны з удзячнасцю прыняў падарунак, дадае БелТА.
0
0
0
0
0
0