Фота ssl.gstatic.com.

Фота ssl.gstatic.com.

«Будзе вынік — атрымлівай дадаткова. Трэба даць магчымасць гуляць тым, хто хоча гуляць, а потым ужо плаціць грошы. А то прыйдуць да губернатара або Прэзідэнта: дай грошай. А вынік дзе?» — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аналагічны падыход неабходны і адносна зарплат адміністрацыйнага складу ў шэрагу клубаў, якія трэба прывязаць выключна да фінансавага выніку.

Размова аб развіцці спорту, у тым ліку дзіцяча-юнацкага, зайшла каля мясцовага спартыўнага комплексу, дзе прызямліўся прэзідэнцкі верталёт. Аляксандр Лукашэнка даў шэраг канкрэтных даручэнняў у гэтай галіне. У іх ліку вырашэнне праблемных пытанняў з работай лядовай арэны ў Бярозе.

Прэзідэнт выказаў і крытычную заўвагу наконт выступлення асобных беларускіх атлетаў на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанэйра.

«Некаторыя паказваюць вынікі горшыя, чым да Алімпіяды пры адборы. Паўстае пытанне, чаго паехалі?» — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0