Купальнік «буркіні». Фота getty images.

Купальнік «буркіні». Фота getty images.

Як адзначыў мэр Сіска Анж-П'ер Вівоні, гэтае рашэнне «не мае ніякага дачынення да расізму» і прынята «выключна ў мэтах бяспекі людзей».

Ён таксама растлумачыў, што забарона не накіравана супраць мусульман, а наадварот, павінна абараніць у тым ліку выхадцаў з Паўночнай Афрыкі.

Па словах мэра, сітуацыя на Корсіцы застаецца напружанай, аднак улады яе кантралююць.

Сутыкненні ўспыхнулі пасля таго, як адзін турыст паспрабаваў сфатаграфаваць жанчын на пляжы, апранутых у «буркіні» — жаночы купальны касцюм, які цалкам закрывае цела і пакрывае галаву.

Па дадзеных французскіх СМІ, у масавай бойцы выкарыстоўваліся камяні і палкі, некаторыя з удзельнікаў канфлікту былі ўзброены сякерамі. Па словах мясцовых жыхароў, двое з ліку жыхароў вёскі, што паспяшаліся на дапамогу сваім дзецям, былі параненыя гарпуном.

Раней гарадскія ўлады ў Канах прынялі пастанову аб забароне нашэння «буркіні» на гарадскіх пляжах дзеля захавання бяспекі і грамадскага парадку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0