Беларускія геймеры звярнуліся да кампаніі GSG Game World з просьбай дадаць у гульню «Казакі-3» нацыю ліцвінаў. «Удзячныя распрацоўнікам за стварэнне рэмейку класічнай стратэгіі пра гісторыю Еўропы XVII—XVIII стагоддзяў», — пачынаюць сваё пасланне аўтары петыцыі, размешчанай на сайце change.org.
«Пераканаўча просім кампанію GSC Game World уключыць гульнявую нацыю ліцвінаў, што паспрыяе гістарычнай паўнаце і большай папулярнасці гульні, якая выходзіць ў Беларусі, Літве і іншых краінах», — гаворыцца ў паведамленні.
Onliner.by звязаўся з GSG Game World, і PR-менеджар кампаніі Аляксей Дарашэнка растлумачыў нам, што ў рэлізнай версіі новых «Казакоў» такой нацыі не будзе. «Блізкасць рэлізнай даты — 20 верасня бягучага года — не дазволіць яе ўключыць. Аднак фанаты гульні могуць распрацаваць геймплэйный праект нацыі ВКЛ і даслаць нам на разгляд», — дадаў Аляксей.
Ён адзначыў, што «Казакі-3» будуць беспрэцэдэнтна адкрытай для модабудавання гульнёй і дасведчаныя карыстальнікі атрымаюць неабходны інструментар для стварэння нацыі і кампаніі для яе. Прадстаўнік GSG Game World назваў пахвальнай ініцыятыву беларускіх геймераў.