Знішчальнікі F-16 з 64-й «агрэсарскай» эскадрыллі, якая знаходзіцца на базе Нэліс у Невадзе, перафарбоўваюцца ў новы камуфляж, «каб адлюстроўваць рэальныя пагрозы падчас трэніроўкі пілотаў», піша airforcetimes.com

F-16 — «агрэсар».

F-16 — «агрэсар».

Эскадрылля, якая афіцыйна называецца агрэсарскай, служыць для таго, каб выступаць праціўнікам падчас вучэбных баёў для звычайных адзінак ВПС ЗША.

У афіцыйным прэс-рэлізе на сайце ВПС ЗША Расія не згадваецца, але адзначаецца, што «гэтая новая схема лепш адпавядае сённяшнім пагрозам».

Airforcetimes.com пры гэтым наўпрост адзначае, што камуфляж наўпрост адпавядае схеме расфарбоўкі аднаго з доследных экземпляраў расійскага шматмэтавага знішчальніка Су-35.

Су-35.

Су-35.

Падобнага тыпу камуфляж выкарыстоўваецца таксама на доследных узорах расійскага знішчальніка пятага пакалення ПАК-ФА.

Для самалётаў-«агрэсараў» таксама распрацоўваецца яшчэ адна схема камуфляжу — таксама ўзятая з аднаго з расійскіх ПАК-ФА.

Па кантракце з ВПС ЗША распрацоўвае расфарбоўку і фарбуе самалёты-«агрэсары» прыватная кампанія M1 Support Services, якая створаная ветэранамі, якія служылі як раз у амерыканскіх адзінках, якія сімулююць дзеянні праціўніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?