Фота Настассі Роўды.

Фота Настассі Роўды.

Паводле падлікаў NASA, сярэдняя тэмпература ў ліпені была на 0,84 градуса па Цэльсіі вышэй сярэдняй за гэты ж месяц у 1950-1980 гады і на 0,18 градуса вышэй ранейшага рэкорду, зафіксаванага ў ліпені 2015 года.

Гэты рэкорд — не першае «антыдасягненне» клімату Зямлі. Да гэтага дзевяць месяцаў запар таксама аказваліся самымі спякотнымі ў гісторыі. Ліпень жа пабіў абсалютны рэкорд самага спякотнага месяца ад часу пачатку рэгістрацыі метэаназіранняў у 1880 годзе.

«Самае страшнае, што мы рухаемся ў тую эпоху, калі сюрпрызам будзе месяц без тэмпературнага рэкорду», — сказаў выданню News.com Крыс Філд, кліматолаг з Інстытута Карнэгі і Стэнфардскага ўніверсітэта.

Лічыцца, што сур'ёзныя праблемы ў нашай планеты пачнуцца пасля таго, як рост тэмпературы ў параўнанні з даіндустрыяльным перыядам перавысіць два градусы. У Арктыцы кліматычныя зрухі адчуваюцца асабліва моцна: там ужо пачалі міграваць маржы і драпежныя рыбы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?