У нядзелю кітайская скакуха ў ваду Цзы Хэ ўзяла ў Рыа срэбны медаль.
Але ўзнагароджванне стала для спартсменкі яшчэ адной прыемнай падзеяй. Яе калега па зборнай, кітайскі скакун і алімпійскі прызёр Цінь Кай зрабіў прапанову пабрацца шлюбам проста ў жывым эфіры! Дзяўчына заплакала. Глядзіце відэа.
Як паведамляюць у сацыяльных сетках, дзяўчына адказала згодай.