На адзінаццаты дзень розыгрышу медалёў на Алімпіядзе Украіна нарэшце дачакалася золата.

Падняцца на першую прыступку п'едэстала атрымалася гімнасту Алегу Вярняеву.
Яму не было роўных у аўторак, 16-га жніўня, у практыкаваннях на паралельных брусах.
Гэта ўжо другі медаль Алега ў Рыа. Да гэтага ён стаў сярэбраным прызёрам у абсалютным першынстве.
На гэты від індывідуальных спаборніцтваў ўскладаліся ці не найбольшыя надзеі, бо Вярняеў у мнагабор'і за выступ у гэтай дысцыпліне атрымаў 16.100 балаў. Ён стаў адзіным, каму ўдалося пераадолець адзнаку ў «16 цэлых» за ўдалае практыкаванне.
Не стаў выключэннем і гэты выступ. Украінец дапусціў некалькі нязначных памылак і ў выніку атрымаў 16.041 балаў. У яго канкурэнтаў не атрымалася набраць 16.0.
На цырымоніі ўзнагароджання Алег выглядаў вельмі радасным. Павітаўся і абняўся як з рускім Давідам Бяляўскім, які стаў трэцім, так і з амерыканцам Данелем Лейвам, на рахунку якога срэбра.
Атрымаў свой першы залаты алімпійскі медаль Вярняеў з рук прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Украіны Сяргея Бубкі.
Пасля чаго нарэшце ў Рыа-дэ-Жанейра прагучаў і гімн Украіны.
Пяць дзён таму Вярняеў адмовіўся размаўляць з расійскімі СМІ.
Каментары