Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі цяжкай атлетыкі (IWF) Тамаш Аян заявіў, што зборныя Расіі, Казахстана і Беларусі з-за антыдопінгавых парушэнняў будуць дыскваліфікаваныя на адзін год пасля Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанейра.
Па словах Аяна, пра гэта будзе абвешчана ў канцы верасня або ў пачатку кастрычніка, магчыма, будуць дыскваліфікаваныя і іншыя краіны.
«Пасля Гульняў мы дыскваліфікуем Расію, Казахстан і Беларусь. Пераправеркі допінг-пробаў не завершаныя, чакаю, што таксама будуць адхіленыя іншыя краіны», — сказаў Аян.
У Рыа срэбраныя ўзнагароды для Беларусі прынеслі Вадзім Стральцоў і Дар'я Навумава. Будзем спадзявацца, што ў іх усё добра.