Сёння раніцай БАТЭ чартарным рэйсам адправіўся ў сталіцу Казахстана на першы матч раўнда плэй-оф Лігі Еўропы-2016 з «Астаной», паведамляе сайт беларускага клуба.

Нагадаем, сустрэча пройдзе ў чацвер, 18 жніўня, і пачнецца ў 20.00 па мясцовым часе (17.00 па беларускім). Гульня будзе паказана ў прамым эфіры на «Беларусь-2» (17:00).

БАТЭ прайграў у трэцім раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў ірландскаму «Дандалку» (1:0, 0:3) і выбыў з турніру, а «Астана» саступіла «Сэлтыку».

БАТЭ гуляў у групавой стадыі Лігі Еўропы ў сезонах 2009/2010 і 2010/2011, куды выбываў акурат праз асечку ў кваліфікацыі ЛЧ. Беларускі клуб гуляў у групавым турніры Лігі чэмпіёнаў пяць разоў, але сёлета не лёс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0