Пастановай Савета міністраў ад 16 жніўня № 636 зацверджаныя правілы выкарыстання авіямадэляў у Рэспубліцы Беларусь.
Згодна з дакументам, авіямадэлі не падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі. Пры гэтым для бяспекі палётаў паветраных суднаў выкарыстанне авіямадэляў ажыццяўляецца на вышыні, якая не перавышае 100 метраў ад узроўню зямной (воднай) паверхні.
Забараняецца выкарыстанне авіямадэляў: у межах забароненых для іх выкарыстання зон, без узгаднення з дзяржаўнымі органамі (арганізацыямі), у інтарэсах якіх устаноўлены такія зоны; у выпадках, якiя вызначаюцца Службай бяспекі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; на вышыні, якая перавышае 100 метраў ад узроўню зямной (воднай) паверхні; агульнай масай больш за 0,5 кілаграма без адпаведнай маркіроўкі авіямадэлі.
Пералік зон, забароненых для выкарыстання авіямадэляў, устанаўліваецца Міністэрствам абароны па ўзгадненні з Міністэрствам транспарту і камунікацый.
Абавязковай маркіроўцы падлягаюць авіямадэлі агульнай масай больш за 0,5 кілаграма. Маркіроўка ажыццяўляецца уладальнікам авіямадэлі на яе бачных частках канструкцыі або на схаваных частках, да якіх магчымы доступ без выкарыстання інструментаў. Сімвалы павінны быць чытэльныя пры візуальным аглядзе.
Міністэрству абароны даручана па ўзгадненні з Міністэрствам транспарту і камунікацый да 28 жніўня 2016 год устанавіць пералік зон, забароненых для выкарыстання авіямадэляў.
Пастанова набывае моц 28 жніўня 2016 года, за выключэннем пункта 2, які набывае моц пасля яе афіцыйнага апублікавання