Нацыянальны цэнтр культуры абвяшчае набор на 6-месячны побыт у Польшчы ў рамках праграмы міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Gaude Polonia 2017.

Праграма Gaude Polonia разлічана на маладых творцаў і перакладчыкаў з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Побыт у Польшчы ў рамках стпендыі будзе працягвацца з 1 лютага па 31 ліпеня 2017 г. Стыпендыяты будуць вызначаны на конкурснай аснове. Ад кандыдатаў патрабуецца валоданне польскай мовай мінімум на пачатковым узроўні. Заяўкі на ўдзел у праграме будуць прымацца да 15 кастрычніка 2016 г.

Неабходныя дакументы:

— заяўка на атрыманне стыпендыі;
— мінімум 2 рэкамендацыі ад творцаў, прызнаных у гэтай галіне;
— партфоліа (у папяровай форме або CD).

Заяўкі можна падаваць у Польскім інстытуце ў Мінску або кіраваць непасрэдна ў Нацыянальны цэнтр культуры.

Падрабязныя правілы ўдзелу ў праграме можна знайсці на сайце nck.pl

Дадаковую інфармацыю пра праграму можна атрымаць у Нацыянальным цэнтры культуры ў Варшаве (тэл. +48-22-350-95-30, e-mail: [email protected] ).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0