Найвядомейшы расійскі дызайнер Арцемій Лебедзеў станоўча адазваўся аб брэндаванні самалёта кампаніі «Белавія» рэкламай гульні World of Tanks, паведамляе kv.by.«Пакуль усе трымаюць беларусаў за калгаснікаў, яны пакрысе захопліваюць свет. Малайцы, чо», — напісаў ён.

Ацаніць дызайн самалёта Лебедзеву прапанаваў адзін з чытачоў яго сайта. «Арцемій, як вам сумесная праца «Белавія» і «Варгеймінга»?» — напісаў чытач пад нікам Макс. У рубрыцы «Бізнэс-Лінч» супрацоўнікі студыі, уключна з самім Арцеміем Лебедзевым, рэгулярна публікуюць меркаванні аб розных дызайн-праектах, разбіраючы памылкі і недахопы, дапушчаныя, на іх погляд, распрацоўшчыкамі гэтых праектаў.

Нагадаем, сумесны праект па брэндаванні самалёта «Белавія» і Wargaming прэзентавалі 29 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0