Амерыканскі аўтавытворца Ford плануе да 2021 года прэзентаваць самакіраваны аўтамабіль, не абсталяваны рулём і педалямі. Мяркуецца, што такія машыны можна будзе выклікаць для паездак па горадзе ў выпадку неабходнасці па прынцыпе таксі.

У рамках праекта Ford пачаў супрацоўнічаць з некалькімі стартапамі, якія займаюцца распрацоўкай сістэм для самакіравальных аўтамабіляў, а таксама інвеставаў у кампанію, якая распрацоўвае трохмерныя карты. Таксама Ford плануе ўдвая павялічыць штат даследчага цэнтра ў Апала-Альта.

Задачай Ford з'яўляецца стварэнне аўтамабіля, які адпавядае стандарту SAE 4. Стандарт прадугледжвае, што аўтамабіль можа знаходзіцца цалкам пад кіраваннем камп'ютара, але на спецыяльна адведзенай тэрыторыі або маршруце.

Кіраўніцтва Ford сцвярджае, што пакуль распрацоўкі знаходзяцца не на той стадыі, каб паказаць прататып аўтамабіля або наогул абмяркоўваць, як ён можа выглядаць. Замест гэтага ў Ford працуюць над тым, каб кампаненты і праграмнае забеспячэнне былі гатовыя для стварэння самакіравальнага аўтамабіля.

Распрацоўкай цалкам самакіравальнай аўтамабіляў займаюцца некалькі кампаній, у тым ліку Google і Tesla. Аўтамабілі Google ўжо праходзяць тэставанне ў вулічных умовах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?