Малайзійскі танкер з 900 тыс. літрамі дызельнага паліва не быў скрадзены, як паведамлялася раней, а быў адагнаны ў воды Інданезіі сваім жа экіпажам, паведамілі прадстаўнікі ўладаў абедзвюх краін.

Танкер Vier Harmoni з грузам, які ацэньваецца амаль у 400 тысяч даляраў знік пасля выхаду з порта Кунатан, Малайзія. Зараз ён, як мяркуецца, знаходзіцца ля вострава Батам, Інданезія.

Блытаніну з лёсам танкера мясцовыя ўлады тлумачаць «ўнутранымі праблемамі менеджменту».

Пакуль няясны лёс паліва, якое знаходзілася на борце танкера, і незразумела, ці вернецца судна да берагоў Малайзіі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?