Кошт нафты маркі Brent упершыню за паўтара месяца падняўся вышэй за $50 за бараль. У ходзе таргоў на біржы ICE у чацвер кошт бараля Brent дасягнуў адзнакі $50,05, што на 0,4% вышэй за ўзровень закрыцця папярэдніх таргоў. Даражэй $50 бараль Brent не каштаваў на ICE з 5 ліпеня 2016 года.

Рост нафтавых каціровак адбыўся пасля публікацыі аб скарачэнні аб'ёму запасаў нафты ў ЗША. Паводле апублікаваных у сераду звестках Міністэрства энергетыкі ЗША, за папярэдні тыдзень яны зменшыліся на 2,5 млн бараляў.

Аналітыкі Commerzbank адзначаюць, што выхад нафтавых каціровак на псіхалагічна важны ўзровень $ 50 за бараль, хутчэй за ўсё, верне на рынак кароткатэрміновых інвестараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?