Па падліках арганізацыі, лідарам па агульнай хуткасці мабільнага інтэрнэту ў сетках 3G і 4G з'яўляецца Паўднёвая Карэя, далей ідуць Сінгапур, Венгрыя, Аўстралія і Данія. У дзясятку таксама ўвайшлі Нарвегія, Нідэрланды, Літва, Японія і Швецыя.

Беларусь размясцілася на 55-ым радку пасля Малайзіі, Украіна — на 67-й пазіцыі, Польшча — на 39-й, Расія — на 50-й.

Апошнія месцы 94-ое і 95-ое адпаведна, па дадзеных кампаніі, займаюць Коста-Рыка і Афганістан.

Падлікі праводзіліся ад 1 мая да 23 ліпеня 2016 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0