Сезон палявання на капытных з 20 жніўня стартуе ў Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце Беларусі.

«Адкрываецца паляванне на ласёў, аленяў (высакароднага і плямістага), лань. Дазволена здабываць дарослых самцоў і селекцыйных жывёл любога полу і ўзросту на працягу сутак ружэйным спосабам з засады і з падыходу», - удакладнілі ў Дзяржінспекцыі.

Пры гэтым можна выкарыстоўваць наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 3 тыс. джоўляў, гладкарульную паляўнічую зброю і кулявыя патроны, паляўнічыя лукі і арбалеты (пэўных параметраў).

У бліжэйшыя выхадныя ўсе падраздзяленні Дзяржінспекцыі будуць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме. Кантрольныя палявыя мерапрыемствы, накіраваныя на прадухіленне незаконнага палявання, пройдуць ва ўсіх раёнах і паляўнічых угоддзях краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?