Фургон ГАЗ, якім кіраваў вадзіцель 1966 года нараджэння, пры абгоне аўтагрэйдара не справіўся з кіраваннем, аўтамабіль з'ехаў у кювет і перакуліўся на правы бок.

На борце аўтамабіля знаходзіліся 12 чалавек, рамяні бяспекі ў кузаве адсутнічалі. Адзін з пасажыраў ад удару загінуў на месцы.

Кіроўцу пасля здарэння стала дрэнна, аднак пасля агляду медыкі адпусцілі яго дадому. Астатнія пасажыры не пацярпелі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?