На відэа дзіця выносяць з-пад друзу ў горадзе Алепа. Гэты горад быў спустошаны пастаяннымі абстрэламі.

Чалавек вынес хлопчыка з-пад абломкаў і пасадзіў у аранжавае крэсла аўтамабіля хуткай дапамогі. Хлопчык выцірае свае вочы і твар ад крыві пасля таго, як чалавек сыходзіць.

Хлопчыка клічуць Омран Дакніш, яму пяць гадоў. Ён, яшчэ чацвёра дзяцей, а таксама жанчына і двое маладых мужчын пацярпелі ў выніку авіяўдару па Алепа.

Больш 250 000 чалавек загінулі і мільёны былі перамешчаныя са сваіх месцаў пражывання ў часе сірыйскага канфлікту, які працягваецца доўгія гады. Нядаўна сірыйскі горад Алепа атрымаў міжнародную ўвагу як месца гуманітарнай катастрофы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?