Настаўнікі ў Магілёўскай вобласці будуць узважваць партфелі вучняў, каб не дапусціць перавышэння нагрузкі на дзяцей.

«Мы вядзем працу з бацькамі і настаўнікамі, каб не дапусціць перавышэння нагрузкі на дзяцей у частцы пераносу цяжараў, — заявіла 18 жніўня на прэс-канферэнцыі галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Магілёўскай вобласці Святлана Нячай. — Звяртаем увагу на тое, які партфель павінен быць, які аб`ём падручнікаў там можа быць у разрэзе узроставых катэгорый па кілаграмам, што і як неабходна захоўваць на працоўных месцах, дадатковыя камплекты падручнікаў, якія ёсць на працоўных месцах ва ўстановах адукацыі».

Паводле слоў Нячай, важна, каб бацькі куплялі дзецям такія ранцы, якія маюць жорсткую спінку, а іх вага складае 700 грамаў для вучняў пачатковых класаў і не больш за кілаграм — для астатніх.

«Настаўнікі будуць узважваць гэтыя партфелі. З нашага боку выбарачныя праверкі таксама будуць праводзіцца. Таму што ўмовы створаныя — ёсць дзе захоўваць падручнікі, ёсць дадатковыя камплекты падручнікаў, і няма чаго дзіцяці цягаць гэты залішні цяжар, парушаючы паставу», — сказала Нячай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?