Пасля інтэрв'ю Барыса Крука МК ўжо паднялася нейкая кампанія ў падтрымку мяне і ў асуджэнне яго. У мяне да Барыса няма ніякіх прэтэнзій, і я не разумею, чаму яны павінны быць у іншых. Я выдатна разумеў, калі прымаў у ліпені 2014 года абарону Надзеі Саўчанка, што гэта можа даставіць непрыемнасці «Што? Дзе? Калі?», якая выходзіць на першым канале. Першае, што я зрабіў, падпісаўшы пагадненне аб абароне — патэлефанаваў прадзюсарам і сказаў, што разумею іх цяжкасці і ў любы момант сыду.

Першыя паўтара года гэта яшчэ не было праблемай, але вясной 2016, калі працэс Саўчанка выйшаў на фінішную прамую, рабіць выгляд, што ўсё гэта не мае дачынення да палітыкі, стала ўжо немагчыма. Мае адвакацкія абавязкі, як я іх разумею, не дазвалялі зменшыць абароты, у тым ліку ў каментарах прэсе. Я тады штодзень гаварыў у інтэрв'ю, што мэта маёй працы — дапамагчы Украіне арганізаваць націск на Пуціна, а для гэтага трэба паказаць, што ён і яго падначаленыя ўбога хлусяць.

Барыс мяне папярэджваў, што чым больш я такога кажу, тым складаней яму мяне адстойваць. І што мне трэба вызначыцца з прыярытэтамі. Але я з імі даўно вызначыўся. Мая адвакацкая праца і канкрэтна на той момант справа Саўчанка для мяне важнейшая за ўсё. Гаварыць публічна людзям накшталт спікера МЗС Захаравай або спікера СКР Маркіна, што лічыш іх бл*** — таксама важна. У маральным вымярэнні (ну і яшчэ бонусам цешыць маё скажонае пачуццё гумару іх рэакцыя і рэакцыя ім падобных). Гуляць у тэлевіктарыну менш важна.

Адзінае, пра што я раней не казаў, і што варта сказаць, калі ўжо гэтую тэму сталі абмяркоўваць публічна. Мая каманда павінна была гуляць у вясновай серыі ў сакавіку 2016 года, але яны адмовіліся садзіцца за стол без мяне. Гэта мяне вельмі кранула. Дзякуй, Алесь, Юля, Гюнель, Грыша і Стас. Барысу варта было б знайсці спосаб вярнуць іх як мага хутчэй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?