Генеральны дырэктар ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка», экс-сенатар Ганна Шарэйка выйшла замуж за літоўскага бізнэсмэна Вальдэмараса Норкуса, з якім два гады правяла ў зняволенні, і ўзяла прозвішча мужа.

lietuvosdiena.lrytas.lt

lietuvosdiena.lrytas.lt

— Вяселле адбылося ў гэтую нядзелю, 14 жніўня. Яшчэ пашпарт не памяняла, але прозвішча змяніла. Цяпер я Норкус. Было чатыры варыянты, як магло б гучаць маё новае прозвішча: у прыватнасці, Норкус, Норкуце. Але яшчэ раней, перад тым як ажаніцца, мы вызначылі, што будзе Норкус. Гэта падабаецца і Вальдэмарасу, і мне, і дзецям мужа. У Беларусі, дарэчы, нам бы і не дазволілі іншы варыянт, можна ўзяць толькі такое прозвішча, як у мужа. Калі памяняю пашпарт, тады юрысты прадпрыемства памяняюць і ўсе дакументы, — паведаміла TUT.BY Ганна Норкус.

Распісаліся Шарэйка і Норкус у віцебскім Палацы шлюбаў, паведамляе падрабязнасці lrytas.lt. На вясельны банкет, які праходзіў у рэстаране «Ганна», былі запрошаны 80 гасцей з Літвы, Беларусі і Расіі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?