«Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасць за напад на пост ДПС у Падмаскоўі 17 жніўня.

Блізкае да ісламістаў інфармагенцтва Amaq распаўсюдзіла паведамленне аб тым, што нападнікі былі «байцамі ІД», паведамляе кампанія SITE Intelligence Group, якая займаецца маніторынгам дзейнасці тэрарыстаў.

Раней Следчы камітэт Расіі назваў дзве версіі нападу - завалоданне зброяй і бытавы канфлікт.

***

Удзень 17 жніўня двое мужчын напалі на пост ДПС у Шчолкаўскім раёне Падмаскоўя. Яны былі ўзброены агнястрэльнай зброяй і сякерамі. Двое паліцыянтаў - Міхаіл Балакін і Мікалай Дрозд - атрымалі раненні.

Нападнікі былі забітыя. Па дадзеных крыніц «Коммерсанта», яны былі апазнаныя як 18-гадовы Сулім Ісраілаў і 21-гадовы Усман Мурдалаў з Ачхой-Мартанаўскага раёна Чачні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?