У эфіры «Беларусь-3» былі паказаныя першыя сталічныя дэбаты — па Шабаноўскай акрузе №91. У іх удзельнічалі дзейная дэпутатка Аксана Няхайчык, а таксама двое апазіцыянераў — Аляксандр Бухвостаў ад «Справядлівага свету» і хрысціянскі дэмакрат Аляксандр Кавалькоў ад АГП.

Аксана Няхайчык. Фота Minsknews.by

Аксана Няхайчык. Фота Minsknews.by

Дэбаты былі малацікавыя, адзіны цікавы момант здарыўся, калі Няхайчык вырашыла перайсці на асобы. Справа ў тым, што дачка Кавалькова Вольга балатуецца па Дамброўскай акрузе №103.

— На колькі я ведаю, ваша дачка балатуецца па іншай акрузе. Вы лічыце, што ў парламенце павінна быць прадстаўленая сямейная дынастыя? — пакпіла Няхайчык.

— Сямейная дынастыя? Даруйце, у нас яшчэ няма сямейнай дынастыі… — разгубіўся Кавалькоў.

— Ну што, але дачка ваша, сям’я адна… — удакладніла дэпутатка.

— Мая дачка? Я яе падтрымліваю. Таму што наперадзе жанчыны заўсёды павінен быць мужчына, на якога яна будзе абапірацца. Я як бацька заўсёды хачу дапамагчы. Мы, бацькі, заўсёды хочам дапамагчы дзецям. Мы ведаем, як займацца палітыкай у нашай краіне, — запэўніў апазіцыянер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?