Праваслаўныя святкуюць 19 жніўня, Перамяненне Гасподняе — або Яблычны Спас.

Незадоўга да Галгофы, Ісус Хрыстос узняўся з трыма апосталамі — Пётрам, Якубам і Янам — на гару Табор у Галілеі, дзе «перамяніўся перад імі. Аблічча Ягонае заззяла, быццам сонца, а вопратка сталася белай як святло». Апосталы пабачылі, як прарокі Ілля і Майсей гавораць са Збаўцам. «І вось светлая хмара пакрыла іх, і з хмары быў чутны голас, які казаў: «Гэта Сын Мой любы, якога Я ўспадабаў: Яго слухайце!», — стаіць у Евангеллі.

***

Прыйшоў Пятрок — апаў лiсток, прыйшоў Iлья — апала два, прыйшоў Спас — пайшло лета ад нас, кажа народная мудрасць.

Калi буслы не адлятаюць да Спаса, то зiма будзе мяккая i цёплая. Якi другi Спас, такi i студзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0