У спісе кандыдатаў, вылучаных у члены савета рэспублікі ад Мінска, ёсць міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна.

Паводле артыкула 1 закона «Аб статусе дэпутата», член савета рэспублікі не можа быць адначасова членам урада.

Такім чынам, Шчоткіна, пасля фармальнага зацвярджэння сваёй кандыдатуры мясцовымі дэпутатамі, сыдзе з урада.

Такі ж лёс чакае намесніцу міністра юстыцыі Алу Бадак.

* * *

Непасрэдна самі выбары «сенатараў» пройдуць з 25 жніўня па 13 верасня на пасяджэннях мясцовых саветаў дэпутатаў. Вынікі выбараў павінны быць канчаткова падведзены не пазней за 30 верасня.

Савет рэспублікі — адна з двух палат парламента Беларусі. У яе ўваходзяць 64 чалавекі, і яна лічыцца палатай тэрытарыяльнага прадстаўніцтва. Пры гэтым 56 чалавек абіраюцца, а яшчэ 8 прызначае прэзідэнт Беларусі.

* * *

Як настаўніца з Запаляр’я ганяе беларускіх дармаедаў: гісторыя жыцця Марыяны Шчоткінай

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?