Пасля 14 дзён Алімпіяды Беларусь займае 38-е месца ў неафіцыйным медальным заліку.

У нашай зборнай на рахунку сем узнагарод: адна залатая, чатыры сярэбраныя і дзве бронзавыя. Нагадаем, што сёння ноччу срэбра ў кіданні молату заваяваў Іван Ціхан.

Што да лідараў:

ЗША — 38+35+32=105
Кітай — 24+22+14=60
Вялікабрытанія - 22+18+25=65
Германія — 14+8+13=35
Расія — 13+16+19=48.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0