Фестываль украінскай культуры стартуе ля Ратушы ў 13.00 у суботу.

На сцэне выступяць калектывы з Мінска, Мінскай, Гомельскай і Брэсцкай абласцей. Сярод іх — фальклорны ансамбль ўкраінскай песні і абраду «Ватра», хор «Берагіня», жаночы вакальны квартэт «Камертон», вакальны ансамбль «АкалаДа!», Народны ансамбль бандурыстаў «Вербічанька», дуэт «Смярэка» ды інш.

Акрамя таго, на свяце можна будзе ўбачыць фотавыставу Міколы Лінніка «Захавальніца спадчыны», выставу вышыўкі, традыцыйных ручнікоў, літаратуру ўкраінскіх выдавецтваў, кірмаш майстроў народнай творчасці. Не абыдзецца і без ўкраінскай кухні. Скончыцца фестываль а 16:00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0