Расійская спартсменка Іна Тражукова, якая выступае ў вольнай барацьбе, распавяла, што пасля паразы ў паядынку за трэцяе месца на Алімпіядзе яе двойчы ўдарыў кіраўнік расійскай федэрацыі спартыўнай барацьбы Міхаіл Маміяшвілі. 

Маміяшвілі — адзін з тых самых «аўтарытэтных расейцаў», якія за сімвалічную плату забралі долю Уладзіміра Япрынцава ў «Трайпле» 

Як распавяла Тражукова, калі скончыўся паядынак, да яе падышоў п'яны Маміяшвілі, накрычаў на яе і двойчы ўдарыў па твары. Спартсменка паабяцала напісаць заяву ў пракуратуру, калі вернецца ў Расію з Бразіліі.

Сам ён збіццё адмаўляе і кажа, што адбылася толькі «жорсткая размова».

«Тражуковой яшчэ дома трэба было сказаць: «Я вам здраджу у самы патрэбны момант». Так і адбылося», — заявіў Маміяшвілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?