Панарамнае акно з відам на горку ў Сілічах, пах дрэва, цішыня і шмат вольнага месца — у такіх умовах Святлана Алексіевіч працуе над сваёй чарговай кнігай.

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры абзавялася домам за 40 кіламетраў ад Мінска. Гэта не раскошны катэдж — невялікі зруб, у якім, тым не менш, створаны ўмовы для камфортнага жыцця. У доме ёсць газавы кацёл, помпы для ачысткі вады. Вакол дома — участак у 15 сотак, засаджаны хвойным і кветкамі. Побач з домам лазня.

Свой працоўны кабінет у новым доме Святлана Алексіевіч паказала выдаўцам — супрацоўнікам расійскага выдавецтва «Время», у якім выходзяць яе кнігі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0