Карыстальнік Reddit пад нікам sonowthatimhere апублікаваў фатаграфіі, на якіх відаць, як амерыканскі акцёр Біл Мюрэй крадзе бульбу-фры ў яго сябра, пасля чаго з спакойным выглядам хаваецца ў натоўпе. Інцыдэнт адбыўся ў рэстаране аэрапорта на востраве Мартас-Він'ярд, штат Масачусэтс.

Мюрэй падышоў да наведніка за столікам і ўзяў у яго са стала некалькі лустачак. Затым акцёр растварыўся ў натоўпе. Чалавек, які знаходзіўся побач, паспеў сфатаграфаваць увесь працэс на камеру і выклаў здымкі на Reddit.

Выданне Mashable адзначае, што фатаграфіі служаць ускосным пацверджаннем папулярнай інтэрнэт-легенды, якая ўжо на працягу некалькіх гадоў гуляе па прасторах сеткі. Згодна з ёй, аднойчы Мюрэй падышоў да наведвальніка кафэ і забраў з яго кардоннага пакета некалькі лустачак бульбы-фры, пасля чаго схаваўся ў натоўпе са словамі «табе ўсё роўна ніхто ніколі не паверыць».

Біл Мюрэй — амерыканскі акцёр і рэжысёр, лаўрэат прэмій «Залаты глобус» і BAFTA. Вядомы па фільмах «Дзень сурка», «Цяжкасці перакладу», «Паляўнічыя за прывідамі» і іншых карцінах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?