— Часцей за ўсё я карыстаюся карткамі, а не наяўнымі грашыма. Але ў той дзень пайшла на «Камароўку», а карткі там не бяруць, — распавядае мінчанка Алена. - У адной з гандлёвых кропак выбрала цацку дзіцяці. Прадаўцу працягнула 10 дэнамінаваных рублёў. Рэшты ў яе не было, і яна пабегла ў суседні кіёск, каб размяняць грошы. Прыйшла і працягнула мне старую купюру ў 5 тысяч рублёў і дзве манеты. Кажа: «вось, вазьмеце 2 рублі і 5 рублёў». Я асабліва з наяўнымі грашыма не знаёмая, тым больш з новымі. Ну, і кінула ў кішэню. Дома ўжо да іх прыгледзелася. Аказалася, што зусім не беларускія гэта былі грошы. Пяцёрка — гэта злотыя. А двойка - і зусім старыя літы, якія даўно выведзены з абароту.

Алена падлічыла, што нават, калі памяняць злотыя і літы ў Польшчы і Літве, то ў грошах ўсё роўна страта. У пераліку на беларускія рублі 2 літы роўныя 1 рублю 26 капейкам, а 5 злотых — 2 рублям 55 капейкам. Разам 3 рублі 81 капейка. А павінна было быць 7 рублёў!

Праз два дні Алена адправілася на рынак, каб пагаварыць з прадаўцом. Але той грошы вяртаць адмовіўся.

— Сказаў, што ў яго і не было ніколі такіх замежных грошай. І што пяці рублёў у манетах ў Беларусі не існуе. Маўляў, гэта я ўсё паблытала. Ну, або дзіця маё гулялася з кашальком.

Алена пасля ўсёй гэтай гісторыі зрабіла выснову, што на рэшту трэба глядзець вельмі ўважліва адразу пасля пакупкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?