У нядзелю мангольскі барэц вольнага стылю ў вагавай катэгорыі да 65 кг Мандахнаран Ганзарыг сустракаўся з прадстаўніком Узбекістана Іхціорам Наўрузавым у баі за трэцяе месца. Пасля завяршэння паядынку лік быў 7:6 на карысць Ганзарыга, і яго каманда ўжо пачала святкаваць перамогу. Пасля пратэсту ўзбекскага боку рэферы змянілі лік на 7:7, які прынёс бронзу Наўрузаву (па апошнім выніковым дзеянні).

Працяглыя спрэчкі ні да чаго не прывялі. Трэнер мангольскага спартсмена ў знак пратэсту сарваў з сябе спартыўны касцюм і майку і кінуў іх на падлогу перад судзейскім столікам.

Да акцыі пратэсту падключыўся яшчэ адзін настаўнік. Трэнеры адмовіліся пакідаць дыван. Нягледзячы на пратэсты, перамога была прысуджана ўзбекскаму атлету.

Пасля просьбаў афіцыйных асоб трэнеры ўсё ж пакінулі дыван. Спартсмен сышоў з алімпійскай пляцоўкі са слязамі на вачах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?