Беларусы Літвы з Варэнскага раёну, які мяжуе з Гарадзенскай вобласьцю, дамагліся аднаўленьня працы рэгіянальнага КПП, што значна палегчыла беларусам раёну выезд у Беларусь.

Для пэўнае часткі беларусаў Летувы паездка на Бацькаўшчыну была не малой праблемай. Літаральна некалькі кілямэтраў, якія падзялялі суседнія вёскі, даводзілася мінаць праз КПП суседняга раёну за 100 км.

Гаворыць кіраўнік беларускае грамады Варэнскага раёну Іван Саковіч:

«Пяць гадоў пісалі ва ўсе інстанцыі..! Змагаліся, прасілі, як маглі. Вялікія начальнікі, нарэшце, зьлітаваліся над намі, адкрылі доўгачаканы наш пераход. Праўда, крыху ў падрэзаным варыянце — тры дні на тыдні, і толькі ад 10:00 да 17:00. Ну, але й гэта добра!»

Цяпер беларусы Варэнскага раёну спадзяюца, што памежны пераход «Рака‑Пецелюсы» будзе працаваць стала.

Андрусь Старавойтаў, Польскае радыё для замежжа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0