Як паведамляе прэс-служба Гомельскага абласнога суда, мужчына прызнаны вінаватым па ўсіх складах выстаўленага яму абвінавачання (ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 167, ч. 2 арт. 167 КК) і прыгавораны да шасці з паловай гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Нагадаем, 20-гадовы жыхар Гомеля восенню 2015 года нападаў на жанчын на вуліцы ці ў пад'ездах шматпавярховых дамоў. Злачынствы ўчыняліся у тым ліку ў светлы час сутак. Мужчына нападаў на жанчын, закрываў ім рот рукой і дакранаўся да інтымных месцаў. Сярод пацярпелых — дзевяць чалавек. Гамяльчанін быў затрыманы пасля таго, як трапіў у поле зроку камеры відэаназірання аднаго з дамоў, у пад'ездзе якога напаў на жанчыну.

Прысуд не набыў законную моц, можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленыя законам тэрміны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?