Складальнікі афіцыйнага буклету Euro‑2008 паблыталі польскі і расейскі сьцягі, перадае Спорт‑Экспресс са спасылкай на Польскае інфармацыйнае агенцтва (PAP).

У афіцыйных буклетах Эўра‑2008, што раздалі журналістам, у матэрыялах, прысьвечаным зборнай Расеі надрукаваны сьцяг Польшчы, і наадварот.

У астатніх камандаў‑удзельніц сьцягі ў буклетах адпавядаюць сапраўдным.

Чэмпіянат Эўропы па футболе стартуе 7 чэрвеня ў Швайцарыі і Аўстрыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0