У момант здарэння пацярпелы лавіў рыбу з выкарыстаннем сетак разам са сваякамі. Па словах блізкіх, яны спалохаліся гукаў аўтамабіляў, якія праязджалі побач, і схаваліся за узвышшам. Меркавалі, што гэта інспектары прыродааховы, а мужчына застаўся ў вадзе, распавялі ў Следчым камітэце.

Кіроўца аднаго з аўтамабіляў зрабіў стрэл у кірунку пацярпелага. Пасля гэтага ён падышоў да берага і ўбачыў, што ў выніку яго стральбы загінуў мужчына, затым схаваўся з месца здарэння.

Па дадзеным факце Маларыцкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь узбуджаная крымінальная справа па ч.1 арт.139 (Забойства) Крымінальнага кодэкса.

Падазроны быў затрыманы супрацоўнікамі органаў унутраных спраў у Брэсце той жа ноччу. Ім з'яўляецца 43-гадовы жыхар абласнога цэнтра. Падчас агляду ў яго канфіскаваная паляўнічая стрэльба «Сабаці». Па словах падследнага, ён думаў, што страляў у бабра. Мужчына ў той дзень меў дазвол на здабычу вадаплаўных птушак.

Загінулы нарадзіўся ў вёсцы Дарапеевічы Маларыцкага раёна, жыў у Брэсце.

Падазраваны і пацярпелы раней не судзімыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?