Дзецям ва ўзросце ад двух да 18 гадоў штодня варта ўжываць у ежу не больш за шэсць чайных лыжак (25 грам) цукру. Аб гэтым паведамляецца ў часопісе Circulation.
Адзіную норму для дзяцей такога рознага ўзросту навукоўцы прапануюць для таго, каб гэтая лічба была простай і лёгка запаміналася бацькамі і медыцынскімі работнікамі. Ужыванне цукру (гаворка ідзе пра дабаўленыя цукры), у колькасцях, якія перавышаюць дадзеную норму, увязваюць з дадатковымі фактарамі рызыкі сардэчна-сасудзiстых захворванняў і атлусцення. Дзеці, якія злоўжываюць напоямі і стравамі з высокім утрыманнем цукру, менш ядуць здаровай ежы: садавіны, гародніны і малочных прадуктаў з нізкім утрыманнем тлушчу.
Акрамя таго, эксперты раяць зусім выключыць цукар з дыеты дзяцей да двух гадоў. У такім узросце патрэба ў калорыях у людзей адносна невялікая, і ў цукру няма спецыяльнай неабходнасці. Акрамя таго, менавіта ў раннім узросце закладваюцца харчовыя прыхільнасці чалавека, і любоў да салодкага прымусіць дзяцей у будучыні адмовіцца ад больш здаровага харчавання.
«Калі ваша дзіця атрымлівае штодня дастаткова калорый, каб захаваць здаровую вагу, у яго харчовым «бюджэце» няма месца нездаровай ежы — а менавіта там знаходзіцца большасць дабаўленых цукраў», - адзначыў часопіс.
Галоўнай крыніцай дададзеных цукраў з'яўляецца газіроўка, энергетычныя напоі, спартыўныя напоі і халодная гарбата.