Грамадства1010

«Вечерний Минск» адмовіўся друкаваць праграму кандыдата Юрыя Хашчавацкага

Рэдакцыя газеты «Вечерний Минск» адмовілася друкаваць праграму кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі Юрыя Хашчавацкага. У адмове, якую цытуе сайт ucpb.org, гаворыцца:

«Паважаны Юрый Іосіфавіч! Паведамляем, што Ваша перадвыбарная праграма, пададзеная 19.08.2016 у рэдакцыю газеты «Вечерний Минск» УП «Агенцтва «Мінск-Навіны», не можа быць апублікаваная, бо не адпавядае патрабаванням артыкулаў 47 і 75 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 2000 г. № 37-3. З павагай, галоўны рэдактар газеты «Вечерний Минск» С.А.Протас».

У артыкулах 47 і 75 гаворыцца, што праграма кандыдата не павінна змяшчаць прапаганды вайны, заклікаў да гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу, парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь, да сацыяльнай, нацыянальнай, рэлігійнай і расавай варожасці, заклікаў, якія падахвочваюць або маюць сваёй мэтай падахвочванне да зрыву, або адмены, або пераносу тэрміну выбараў, прызначаных у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, а таксама абразаў і паклёпу ў дачыненні да службовых асобаў Рэспублікі Беларусь, іншых кандыдатаў у дэпутаты.

На думку самога Хашчавацкага, у яго праграме няма ніякага парушэння названых нормаў. Вядомы рэжысёр мяркуе, што рэдакцыі мог не спадабацца, напрыклад, наступны пасаж у яго праграме: «20 гадоў мы жывем у рэжыме адзінаўладдзя, і рашэнні прымае адзін не вельмі адукаваны чалавек, галоўнай мэтай якога з'яўляецца не развіццё Беларусі, а ўтрыманне асабістай, нічым не абмежаванай улады».

«Калі яны пакрыўдзіліся за Аляксандра Рыгоравіча, таму што я сказаў, што ён не вельмі адукаваны чалавек. Але гэта таксама праўда. Усім вядома, што гісторык па адукацыі, першы прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, у сталіцы якой праспект быў названы імем выдатнага асветніка Францыска Скарыны, сказаў, што Скарына жыў і працаваў у Піцеры. Гэта яго словы. Хоць Скарына памёр за 150 гадоў да таго, як быў закладзены Санкт-Пецярбург. Гісторык, а тым больш прэзідэнт павінен быў бы гэта ведаць. Калі ён гэтага не ведае, значыць, прапусціў пару лекцый, не вучыўся ў семестры, г.зн. ён не вельмі адукаваны чалавек. Таксама ўсім вядомыя яго літаратурныя веды, да прыкладу, з нагоды вершаў Быкава», — пракаментаваў Хашчавацкі.

Хашчавацкі не першы кандыдат, які сутыкаецца з адмовай публікаваць праграму. З такімі ж праблемамі сутыкнуліся, напрыклад, Мікалай Уласевіч у Астраўцы ды Ігар Маслоўскі ў Брэсце. А тэлевыступ Паўла Стэфановіча не паказалі па тэлебачанні са згоды Цэнтрвыбаркама.

Каментары10

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі12

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас масіраванага ўдару па Украіне расійская ракета трапіла па амерыканскай кампаніі5

«Такога ў Мінску больш няма». За права купіць кватэру ў гэтым доме людзі заплацілі 7 тысяч рублёў6

У Германіі асуджаны неанацыст змяніў пол. Цяпер яго павінны адправіць у жаночую турму — немцы ў шоку14

Качанава: З задавальненнем пачытала Захара Прылепіна. А з любімага — Пушкін, Талстой і праваслаўная літаратура24

Беларускія блогеры-мільённікі, з якімі змагаецца Бондарава, далі канцэрт у акупаваным Крыме14

Дроны ўдарылі па расійскіх рэгіёнах: пажар на НПЗ у Навашахцінску і пашкоджанні энергасістэмы ў Варонежскай вобласці

Расія нанесла масіраваны ўдар па Украіне3

«Ён казаў, што золата з сабой не забярэш, лепей зрабіць нешта для іншых». Дачка бізнэсмена Каліна расказала, як разам з братам чакае яго з калоніі1

Ізраільская армія пачала аперацыю па акружэнні Газы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі12

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць