Лідар ісламісцкай групоўкі «Бока харам» Абубакар Шэкаў атрымаў смяротнае раненне ў выніку аднаго з авіяўдараў нігерыйскай арміі. Пра гэта паведамляе Al Jazeera са спасылкай на высокапастаўленыя крыніцы. У прыватнасці, аб раненні Шэкаў заявіў афіцыйны прадстаўнік узброеных сілаў Нігерыі.
Па дадзеных Al Jazeera, Шекау пацярпеў у выніку авіяўдару па лесе Самбіса ў правінцыі Борна на мінулым тыдні. Пацверджання гэтай інфармацыі ад «Бока харам» няма.
СМІ раней ужо паведамлялі пра смерць Шэкаў, аднак гэтая інфармацыя не пацвярджалася - пазней Шэкаў запісваў відэазвароты.