Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў сустрэўся ў Варшаве з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам.

Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў сустрэўся ў Варшаве з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам.

Прэзідэнт Казахстана адзначыў, што падчас гутаркі «было абмеркавана шырокае кола пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва і актуальныя пытанні міжнароднай палітыкі». Ён падкрэсліў, што гаворка ішла, сярод іншага, і пра супрацоўніцтва абедзвюх краін на міжнароднай арэне.

Назарбаеў паведаміў, што падчас сустрэчы была закранутая сітуацыя ва Украіне і на Блізкім Усходзе, а таксама магчымасць супрацоўніцтва паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і Еўрапейскім саюзам.

Назарбаеў выказаў надзею на тое, што польскі парламент ратыфікуе ў бліжэйшы час пагадненне аб узмоцненым партнёрстве паміж Казахстанам і ЕС.

— Польшча з'яўляецца адным з найбольш важных палітычных і гандлёва-эканамічных партнёраў Казахстана ў ЕС. Нягледзячы на складаныя знешнія ўмовы, паказчыкі ўзаемнага гандлю застаюцца стабільнымі. (…) Мы дамовіліся, што будзем прымаць меры па развіцці і паглыбленні эканамічных адносін, — сказаў Назарбаеў.

Прэзідэнт адзначыў, што Казахстан адмяняе візы для грамадзян краін-сябраў Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР), у тым ліку Польшчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0