Кампанія McAfee назвала самыя небясьпечныя дамэнныя зоны.

Кампанія McAfee апублікавала сьпіс самых небясьпечных дамэнных зонаў, у якім лідэрства дасталося дамэнам .hk, .cn ды .info. Даклад McAfee засноўваецца на выніках праверкі 9,9 млн. сайтаў на 265 дамэнах на прадмет небясьпечных кодаў, празьмернай рэклямы ў pop‑up вокнах ды анкет для запаўненьня, якія зьяўляюцца інструмэнтам для збору электронных адрасоў.

Самымі небясьпечнымі для наведваньня былі прызнаныя дамэны .hk (Ганконг), .cn (Кітай) ды .info (інфармацыя). Патэнцыйна небясьпечнымі былі прызнаныя 19,2% сайтаў зоны.hk, правераных кампаніяй, 11,8% сайтаў зоны .cn і 11,7% сайтаў зоны .info. Сярод іншых небясьпечных — .ro (Румынія) — з сайтаў зоны 6,8% былі прызнаныя небясьпечнымі, а таксама .ru (Расея) — 6%.

У самай папулярнай дамэннай зоне — .com — патэнцыйна небясьпечнымі былі прызнаныя 5 % сайтаў. Найменш небяспечнымі зьяўляюцца дамэнныя зоны .gov (урад) (0,05% сайтаў адзначаныя як небясьпечныя), .jp (Японія) (0,1%) і .au (Аўстралія) (0,3%).

На думку аналітыкаў, павелічэньне колькасьці патэнцыйна небясьпечных сайтаў, а таксама сайтаў, што распаўсюджваюць шкоднае праграмнае забесьпячэньне, абумоўлена грэблівым стаўленьнем рэгістратараў дамэнных імёнаў. Большасьць спамэраў ды іншых кібэрзлодзеяў могуць абзавесьціся сайтам, калі арганізацыі па рэгістрацыі дамэнных імёнаў зьніжаюць патрабаваньні з мэтай павелічэньня свайго прыбытку і папулярнасьці.

Паводле аналітыка з McAfee Шэйна Кітса, рэгістратара дамэнных імёнаў, якія вельмі строга правяраюць, ці вядуць гаспадары законны бізнэс, куды радзей сутыкаюцца са шкоднымі сайтамі на сваіх сэрвэрах.

telegraf.by паводле Washington Post

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0